Для iPhone з’явілася гульня, у якую не трэба гуляць

Dreeps: Alarm Playing Game гуляе сама ў сябе без удзела гульца.

17.02.2015 / 17:24

Dreeps адносіцца да жанру Zero Playing Game — гульняў, у якіх роля гульца зведзеная да назірання. Стваральнікі называюць яе «гульнёй у будзільнік» — гульцу трэба толькі абудзіць героя, той сам пачне забіваць монстраў, ратаваць свет, здабываць скарбы і падвышаць узроўні.

Ад іншых гульняў жанру Dreeps адрозніваецца прасунутай наўмысна пікселізаванай 2D-графікай і падрабязнай анімацыяй дзеянняў героя.

Раней у падобным жанры выходзілі пераважна тэкставыя гульні — парадыйныя RPG Progress Quest, яе развіццё ад расіян «Годвіль» ды «Казка».

Набыць гульню ў AppStore >>> 

Аляксандр Арсёнаў