Лукашэнка: Алянд аказаўся дабраком, а Меркель — такая чалавечная

14.02.2015 / 15:54

«Шчыра вам скажу, я не чакаў, што Алянд — дабрак», - сказаў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю вядучаму праграмы «Вести ў суботу» Сяргею Брылёву.

Так Лукашэнка адказаў на пытанне, якімі яму здаліся Меркель і Алянд пасля доўгага перапынку ў зносінах з заходнімі лідарамі.

Лукашэнка назваў Алянда добрым, камунікабельным і вельмі асцярожным чалавекам. «Што тычыцца Ангелы Меркель, у яе чалавечнасць ідзе наперадзе ўсіх іншых якасцяў. Хоць у яе гэтых якасцяў дастаткова. Але ж вы не будзеце адмаўляць, што дзякуючы яе маторнасці, у тым ліку яе маторнасці і згаворлівасці Пуціна, дамагліся тут вынікаў», — адзначыў Лукашэнка.