Нафта маркі Brent упершыню таргуецца вышэй за $60 

13.02.2015 / 09:57

Нафта маркі Brent з пастаўкамі ў красавіку ўпершыню са снежня 2014 таргуецца вышэй за $60 за барэль, тым самым перавысіўшы псіхалагічны ўзровень. Пра гэта сведчаць дадзеныя таргоў Лонданскай біржы.

На 9.30 кошт сакавіцкіх ф'ючарсаў на нафту маркі WTI падчас таргоў на Нью-Ёркскай біржы паднялася на 1,05%, да 51,75 за барэль.

Да гэтага часу красавіцкія ф'ючарсы на нафту маркі Brent падаражэлі на 6,8%, да 60,01 за барэль.