«Хопіць называць мяне мадэллю памеру плюс!»

12.02.2015 / 15:06

Амерыканскі часопіс «Sports Illustrated» апублікаваў у сваім апошнім нумары фотасесію з удзелам дзяўчат, якіх называюць у модным свеце «мадэлі памеру плюс», г.зн. пачынаючы з памеру 42.

Мадэль, якая ўзяла ўдзел у гэтай фотасесіі (і носіць памер 48), супраць, каб яе называлі мадэллю «памеру плюс».

«Гэта кепска называць мяне мадэллю «plus size». Я падкрэсліваю гэта на кожным кроку! «Sports Illustrated» шануе жанчын ўсіх памераў, мяне ні разу не назвалі мадэллю «plus size». Трэба пачынаць шанаваць разнастайнасць у свеце моды і ў сродках масавай інфармацыі», - напісала да сваіх прыхільнікаў мадэль Робін Лолі ў сваім Фэйсбуку.

Вета Берман