МВФ дае Украіне крэдыт на $17,5 млрд

12.02.2015 / 11:33

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на кіраўніка МВФ Крысцін Лагард.

Па словах Лагард, яна вельмі ўзрадавалася таму, што перамовы па прадастаўленні фінансавай дапамогі Украіне завяршыліся. Праграма крэдытавання пашырана на $ 17,5 млрд, крэдыт выдзяляецца на чатыры гады.

Пагадненне на дадзены момант носіць папярэдні характар, праграма падлягае ўхваленню праўлення МВФ. Такім чынам агульны аб'ём праграмы дапамогі МВФ дасягне $ 40 млрд.