Цэны на нафту знізіліся на фоне перамоваў у Мінску

12.02.2015 / 05:53

Сусветныя цэны на нафту на закрыццё таргоў паказалі адмоўную дынаміку на фоне перамоваў па Украіне ў Мінску і пасяджэння Еўрагрупы ў Брусэлі, сведчаць дадзеныя таргоў.

Цана сакавіцкіх ф'ючарсаў на паўночнаморскую сумесь Brent апусцілася на 1,77 даляраў - да 54,66 даляра за барэль. Цана сакавіцкіх ф'ючарсаў на лёгкую нафту маркі WTI знізілася на 1,18 даляраў - да 48,84 даляра за барэль.