Расійскага журналіста-правакатара не выгналі з Палаца Незалежнасці

абноўлена

11.02.2015 / 20:44

Калі Пятро Парашэнка падыходзіў вітацца з Аляксандрам Лукашэнкам, журналіст Павел Зарубін з тэлеканала «Расія» крыкнуў яму: «Спадар Парашэнка, чаму вашы войскі бамбяць мірныя гарады?»

Украінскі прэзідэнт на выкрыкі не адрэагаваў і пачаў размову з Лукашэнкам.

Ахова вывела Зарубіна з залы. Ахоўнік паведаміў журналістам, што іх калега выдалены з Палаца Незалежнасці за правакацыйныя дзеянні.

Аднак, як пазней паведамілі карэспандэнты, аказалася, што Зарубіна не выгналі з будынка. Служба аховы Лукашэнка паразмаўляла з ім, і ён ходзіць па Палацы Незалежнасці.