ESA запусціла эксперыментальны шматразовы касмічны карабель IXV

Эксперыментальны транспартны сродак (The Intermediate eXperimental Vehicle) упершыню стартаваў з касмадрома Куру ў Французскай Гвіяне, паведамляе Еўрапейскае касмічнае агенцтва.

11.02.2015 / 17:28

IXV быў паспяхова запушчаны з дапамогай італьянскай лёгкай ракеты Vega у 16:40 па мінскім часе. Палёт ракеты запланаваны на 100 хвілін.

У 18:21 ESA паведаміла аб паспяховым прывадненні IXV.

З дапамогай карабля навукоўцы правераць шэраг новых тэхнічных вырашэнняў для касмічных апаратаў. Мяркуецца, што атрыманая інфармацыя, а таксама адрамантаваны карабель IXV, стануць асновай новага транспартнага карабля PRIDE (Program for Reusable In-orbit Demonstrator in Europe), першы палёт якога запланаваны на 2018 год.

Аляксандр Арсёнаў