Як беларусы ставяцца да Ангелы Меркель? ВІДЭААПЫТАНКА

Абмяркоўвайце!

10.02.2015 / 00:18

У сераду 11 лютага ў Мінску сустрэнуцца Меркель, Алянд, Парашэнка і Пуцін. Гэта апошняя спроба дыпламатычным шляхам спыніць расійскую агрэсію ва Украіне.

Істотным з'яўляецца той факт, што кіраўнікі Францыі і Германіі наведаюць Беларусь упершыню.

Як мінчукі ставяцца да Ангелы Меркель? «Германію яна падняла з кален, але стаўленне да славянскіх краін у яе вельмі кепскае», — кажа адзін з апытаных.

Глядзіце адказы, часам вельмі крытычныя, у апытанцы журналістаў «Нашай Нівы»:

Відэа Мікіты Недаверкава і Настассі Храловіч