Пяскоў назваў немагчымым ультыматум Меркель Пуціну

09.02.2015 / 14:01

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ніхто не мае права камунікаваць з Уладзімірам Пуціным ва ўльтыматыўным тоне.

Так ён у гутарцы з радыёстанцыяй «Говорит Москва» пракаментаваў інфармацыю, якая з'явілася ў СМІ пра нібыта высунутыя патрабаванні канцлера Германіі Ангелы Меркель.

«Ніхто ніколі не камунікаваў і не зможа пры ўсім жаданні з прэзідэнтам камунікаваць ва ўльтыматыўным тоне», — сказаў Пяскоў.

Пры гэтым ён адзначыў, што праведзеныя перамовы прайшлі ў канструктыўным ключы.