Як танчыць па-беларуску: у Мінску прайшоў конкурс танцаў «Мяцеліца». ФОТАРЭПАРТАЖ Сяргея Гудзіліна

08.02.2015 / 17:09

8 лютага ў мінскім Палацы дзяцей і моладзі прайшоў конкурс беларускіх танцаў «Мяцеліца». Спаборніцтвы праводзіліся ў трох узроставых катэгорыях: юнацкай, дарослай і старэйшай. Праграма конкурсу складалася з 20 самых вядомых і арыгінальных беларускіх танцаў, сярод якіх лявоніха, полька, гарачнікі, верабей, матлет і іншых.

Арганізатарамі сёлетняга конкурсу танцаў «Мяцеліца» выступілі Беларускі фонд культуры, Школа тадыцыйнага мастацтва «Guda» і Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі.

У конкурсе прынялі ўдзел танцавальныя пары з Слуцку, Полацку, Гомеля, Століна, Лоева, Капаткевічаў, Буда-Кашалёва, Асіповічаў, Мінску і ваколіцаў, якія прадставілі і рэгіянальныя танцы. Выступленні канкурсантаў суправаджалі інстурментальныя анасамблі народнай музыкі. 

Мэта конкурсу - аднаўленне, захаванне, падтрымка і папулярызацыя традыцыйнай беларускай танцавальнай культуры сярод моладзі і дарослых.

Фота Сяргея Гудзіліна