Меркель не ўпэўненая ў паспяховасці перамоваў з Пуціным

Канцлер Германіі выказала сумневы ў паспяховасці маючых адбыцца перамоваў з прэзідэнтам Расіі па сітуацыі ва Украіне.

06.02.2015 / 15:10

zeit.de

«Пакуль зусім невядома, ці зможам мы па выніках гэтых перамоваў дамагчыся спынення агню. Мы не ведаем, дамовімся мы сёння ці спатрэбяцца дадатковыя перамовы», — заявіла Меркель перад вылетам у Маскву.

У пятніцу ў Маскве павінны адбыцца перамовы паміж Ангелай Меркель, прэзідэнтам Францыі Франсуа Аландам і Уладзімірам Пуціным наконт сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Напярэдадні лідары Францыі і Германіі пабывалі ў Кіеве і правялі сустрэчу з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, якая доўжылася каля пяці гадзін.