У Лідскім раёне маці змушала 12-гадовую дачку займацца прастытуцыяй

05.02.2015 / 19:06

Як піша «Лідская газета», 34-гадовая жыхарка адной з вёсак Лідскага раёна на працягу другой паловы 2014 года выкарыстоўвала для заняткаў прастытуцыяй сваю малалетнюю дачку 2002 года нараджэння.

У дачыненні да жанчыны распачатая крымінальная справа. Санкцыя артыкула, які ёй інкрымінуецца, прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам да 10 гадоў.

Таксама распачатая крымінальная справа і ў дачыненні да «кліента»: ім з'яўляўся 52-гадовы сельскі жыхар.

Мужчына абвінавачваецца ў здзяйсненні дзеянняў сэксуальнага характару з асобай, якая не дасягнула 16-гадовага ўзросту. Дзеянні адбываліся ў розных лясных масівах Лідскага раёна ў аўтамабілі, што належыць арганізацыі, якую ён узначальвае. Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 5 гадоў.

У дадзены момант падазраваныя змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання.