Апошні першы сакратар ЦК КПБ БССР Анатоль Малафееў быў заўважаны на кірмашы для пенсіянераў ФОТЫ

04.02.2015 / 19:18

На сённяшняй, папулярнай у мінскіх пенсіянераў ярмарцы, што праходзіць у Палацы мастацтва, быў заўважаны былы апошні першы сакратар ЦК КПБ Анатоль Малафееў з жонкай.

Тут даволі мнагалюдна, бо шмат тавараў, харчовых і прамысловых, можна набыць з добрымі скідкамі.

Анатоль Аляксандравіч абыйшоў амаль усе гандлёвыя пункты, цікавіўся посудам, перабіраў прыгожыя джэмперы, пастаяў у чарзе у прымерачную кабінку, і у рэшце рэшт пакінуў ярмарку не з пустымі рукамі.

Фота Сяргея Зініна