У Беларусі з’явіўся 5-мільённы карыстальнік інтэрнэту

Па звестках gemiusAudience за снежань 2014 года, у Беларусі колькасць інтэрнэт-карыстальнікаў пераваліла за 5 мільёнаў, перадае marketing.by.

03.02.2015 / 15:04

Усяго ў Беларусі налічвалася 5 004 128 карыстальнікаў інтэрнэту.

Гэта амаль 53% насельніцтва Беларусі. Імя 5-мільённага беларускага інтэрнаўта невядомае.

Топ сайтаў па наведвальнасці за снежань 2014 года па звестках Gemius Audience

Самым папулярным інтэрнэт-сайтам краіны стаў пашукавік Google.com, які нядаўна пасунуў на другое месца расійскую сацсетку «УКантакце», 3 і 4 месца — за расійскімі «Яндэксам» і Mail.ru, толькі на 5-е месца трапіў беларускі сайт — TUT.BY.

Усяго ў топ-20 сайтаў па наведніках і ахопе аўдыторыі трапіла 5 беларускіх сайтаў. Заўважная частка топа — гандлёвыя пляцоўкі, сацсеткі і анлайн-кінатэатры.

Аляксандр Арсёнаў