Наступ на Дэбальцава захлынуўся, лідары ДНР/ЛНР заявілі пра гатоўнасць да перамір'я

02.02.2015 / 20:41

Лідары самаабвешчаных «Данецкай народнай рэспублікі» і «Луганскай народнай рэспублікі» Аляксандр Захарчанка і Ігар Платніцкі заявілі пра гатоўнасць спыніць наступ. Пра гэта гаворыцца ў іх сумеснай заяве.

«Нам не трэба крыві. Мы гатовыя спыніцца, але толькі там, дзе мы знаходзімся цяпер. Мы не здрадзім памяці загінулых у студзені мірных жыхароў і нашых баявых таварышаў. Мы — за шлях мірных перамоў. Мы патрабуем ад Кіева сесці за стол і дамаўляцца», — гаворыцца ў заяве.

Нагадаем, сёння днём Захарчанка заявіў, што хоча мабілізаваць у бліжэйшыя дні 100 тыс. чалавек.