Захарчанка заявіў, што перамоваў у Мінску не будзе, пакуль Украіну рэпрэзентуе Кучма

02.02.2015 / 15:41

Кіраўнік самаабвешчанай «ДНР» Аляксандр Захарчанка заявіў, што не будзе ўдзельнічаць у перамовах у Мінскім фармаце, пакуль Украіну прадстаўляе «прыватная асоба» экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма.

«Экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма — прыватная асоба», — сказаў ён.

«Пакуль Украіна не прызначыць афіцыйнага прадстаўніка ад Кіева, перамоваў у мінскім фармаце больш не будзе», — дадаў Захарчанка.