Яцанюк: Тэрарысты закладваюць выбухоўку ў дзіцячыя цацкі

02.02.2015 / 15:05

rbc.ua

На падкантрольных Украіне тэрыторыях Данбаса тэрарысты пакідаюць цацкі з умантаванай у іх выбухоўкай. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк падчас выязнога пасяджэння Дзяржаўнай камісіі па надзвычайных сітуацыях ў Запарожжы.

«У Славянску, Лісічанску, на іншых тэрыторыях … Да чаго гэтыя пачвары прыйшлі: у дзіцячых цацках маскіруюць выбухоўку», - заявіў Яцанюк.

Ён прадэманстраваў прысутным і прэсе некалькі здымкаў дзіцячых цацак з выбухоўкай унутры.

«Тут мяч і дзіцячая лялька. У сярэдзіне — выбухоўка. Яшчэ адзін здымак — гэтая кніжка была на лаўцы ў парку адпачынку ў Славянску. Або дзіцячая машынка — таксама з выбуховай прыладай… Яшчэ адзін факт — на спартыўнай пляцоўцы бутэлька з-пад газавага напою — гэта падрыхтаваны газавы балон, што заклалі расійскія тэрарысты. Чаму я гэта пытанне падымаю …. гэта датычыцца ўсіх членаў Дзяржаўнай надзвычайнай камісіі — спецыяльнае заданне вам — гэта інфармаванне насельніцтва аб небяспецы і тое, што гэтыя жывёлы нічым не грэбуюць і мантуюць у дзіцячую цацку выбухоўку. Таму за вамі аб'ектыўна — гэта меры па абясшкоджванні, але перад тым, як абясшкодзіць — гэта шырокае інфармаванне насельніцтва», — даручыў прэм'ер Украіны.