На «Чыжоўка-Арэне» ў беларускіх заўзятараў канфіскавалі расцяжку «Слава Украіне»

02.02.2015 / 02:00

1 лютага на «Чыжоўка-Арэне» перад хакейным матчам «Юнацтва» Мінск — ХК «Гомель» амапаўцы забралі ў заўзятараў на кантролі расцяжку са словамі «Слава Украіне! Трымайцеся, браты!» і трызубам. Сведкам гэтага быў карэспандэнт «Нашай Нівы».

Нагадаем, што ў вялікую дэманстрацыю беларуска-ўкраінскай салідарнасці ў кастрычніку летась ператварыўся футбольны матч Беларусь—Украіна на «Барысаў-Арэне».

Сяргей Зінін