Гандбол. Зборная Беларусі прайграла ў матчы за 17-е месца

27.01.2015 / 21:35

Зборная Беларусі ў сваім заключным матчы на чэмпіянаце свету ў Катары прайграла камандзе Чэхіі — 31:32 (28:28, 13:14).

Асноўны час паядынку скончыўся ўнічыю (28:28) і пераможцу вызначыла серыя пенальці, у якой чэхі былі дакладнейшымі.

Такім чынам, беларусы не змаглі заваяваць «Прэзідэнцкі кубак» і занялі на турніры 18-е месца.