СБУ абвясціла ў вышук расійскага акцёра Парэчанкава

27.01.2015 / 18:55

Служба бяспекі Украіны абвясціла ў вышук расійскага акцёра Міхаіла Парэчанкава, паведамляецца на сайце МУС краіны.

У кастрычніку Служба бяспекі Украіны распачала супраць Парэчанкава, які, як мяркуецца, адкрыў стральбу ў Данецкам аэрапорце, крымінальную справа аб удзеле ў тэрарыстычнай дзейнасці.

За некалькі дзён да адкрыцця справы ў акаўнце «Новороссия ТВ» у YouTube з'явіўся відэазапіс, у якім Парэчанкаў у касцы з надпісам «Прэса», страляе, як мяркуецца, з буйнакалібернага кулямёта на адной з баявых пазіцый сіл самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі».

Сам акцёр адмаўляе, што прымаў удзел у баявых дзеяннях. З яго слоў, гэта былі пастановачныя кадры, а патроны — халастыя.