ДАІ шукае таксіста, які збіў дзяўчыну, адвёз яе ў бальніцу і з’ехаў
ДТЗ здарылася тыдзень таму.
27.01.2015 / 18:11
УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама шукае кіроўцу аўтамашыны таксі «7788», цёмнага колеру, як мяркуецца, маркі Фальксваген.
Фота кіроўцы з камеры назірання, gaiminsk.by
Паведамляецца, што 21 студзеня каля 07.30 ён рухаўся па пр. Газеты «Звязда» з боку вул. Алібегава ў напрамку вул. Голубева і здзейсніў наезд на пешахода-дзяўчыну. Кіроўца спыніўся, пасадзіў пацярпелую ў сваю аўтамашыну і даставіў у бальніцу, пасля чаго, не паведаміўшы аб тым, што здарылася, з'ехаў.
Упраўленне ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама просіць усіх, хто што-небудзь ведае пра здарэнне ці з'яўляецца яго відавочцам, паведаміць падрабязнасці па тэлефонах:
222-08-40, 222-08-26, 222-25-13, 239-49-57.
Тэлефон дзяжурнай часткі: 222-17-17, 222-08-29 або 102.
Відэа з камеры назірання бальніцы хуткай дапамогі