Прагноз надвор'я на панядзелак: месцамі мокры снег, дождж, часам туман

18.01.2015 / 13:07

У Беларусі 19 студзеня захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым усходзе чакаецца дождж, мокры снег. Ноччу і раніцай месцамі магчымы туман. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да мінус 6 градусаў. Днём будзе ад 2 градусаў марозу да 3 градусаў цяпла.