Пікетоўцы ў падтрымку Charlie Hebdo асуджаныя ў Маскве
17.01.2015 / 13:00
Грамадзянскія актывісты Уладзімір Іёнаў і Марк Гальперын, якія выйшлі 10 студзеня на Манежную плошчу з плакатамі ў падтрымку Charlie Hebdo, прызнаныя вінаватымі ў «правядзенні публічнага мерапрыемства без апавяшчэння».
Маскоўскі Цвярской суд абавязаў 75-гадовага пенсіянера Іёнава выплаціць 20 тыс. рублёў (306,5 даляраў) за гэтую акцыю і яшчэ 150 тысяч рублёў (2,3 тыс. даляраў) — за ўдзел у акцыі салідарнасці з братамі Навальнымі ў чацвер.
Марк Гальперын, які таксама выходзіў на Манежную плошчу ў Маскве і 10, і 15 студзеня, атрымаў сумарна 38 сутак арышту.
Акрамя таго, актывіст Ільдар Дадзін, які далучыўся да акцыі, што праходзіла напярэдадні, асуджаны на 15 сутак пазбаўлення волі.