На гамельчука, які спампаваў бальнічны з інтэрнэту, завялі крымінальную справу

17.01.2015 / 12:34

Гамяльчук прад'явіў на працы падроблены лісток непрацаздольнасці, які спампаваў з інтэрнэту. Па дадзеным факце распачатая крымінальная справа, паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 18-гадовы хлопец прынёс у аддзел кадраў прадпрыемства, дзе працуе, бальнічны, які сведчыць пра тое, што ён знаходзіўся на бюлетэні. Аднак працаўніца кадравай службы засумнявалася ў сапраўднасці дакумента. Пасля зверкі з медыцынскай установай высветлілася, што малады чалавек прынёс падроблены лісток непрацаздольнасці. Паводле яго слоў, дакумент ён спампаваў з інтэрнэту.

Крымінальная справа распачатая па артыкуле 380 Крымінальнага кодэкса «Падробка, выраб, выкарыстанне альбо збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў». Яго расследуе Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэта.