Нелегальным рэпетытарам і цырульнікам прыйдзецца заплаціць адзіны падатак у пяціразовым памеры

16.01.2015 / 15:19

Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры Міністэрства па падатках і зборах.

Новаўвядзенне датычыцца відаў дзейнасці, пералічаных у арт.295 і 296 Падатковага кодэкса. Маюцца на ўвазе таксама, напрыклад, паслугі хатняй прыслужніцы, салонаў прыгажосці, музычнага абслугоўвання і правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў (вяселляў, юбілеяў і г.д.), развядзенне і продаж кацянятаў і шчанюкоў.