Мінчук з нажом напаў на 24-гадовую дзяўчыну

13.01.2015 / 15:55

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, здарэнне адбылося на скрыжаванні праспекта Ракасоўскага з вуліцай Пляханава ў мікрараёне Серабранка. Нападнік прыставіў нож да шыі і прапанаваў прайсці з ім. Дзяўчына адмовілася і пачала клікаць на дапамогу. Мужчына, што праходзіў побач, не рашыўся дапамагчы, але яго прысутнасць адцягнула ўвагу нападніка — дзяўчына вырвалася. Але атрымала ўдар у руку.

Мінчука затрымалі на наступны дзень. Аказалася, што ён знаходзіцца на ўліку ў псіханеўралагічным дыспансеры. Раней быў судзімы за маёмасныя злачынствы. Цяпер крымінальная справа заведзена за хуліганства. Яму пагражае да 7 гадоў калоніі.

КМ