Расійскі рубель аднавіў падзенне: даляр ужо даражэйшы за 66 рублёў

13.01.2015 / 17:31

Рубель вярнуўся да рэкорднага падзення. Аўторак пачаўся з абвалу да 65 руб./$ і 77 руб./€, але, выглядае на тое, што гэтым не абмяжуецца, піша gazeta.ru. Па стане на 16.00 даляр каштаваў ужо больш за 66 рублёў.

У падзення, паводле выдання, дзве прычыны. Цэны на нафту праваліліся амаль да $45 за барэль маркі Brent. Акрамя таго, інвестараў палохае магчымасць зніжэння суверэннага рэйтынгу Расіі да «смеццевага» ўзроўню.