Дэвід Бекхэм стварае свой уласны модны брэнд

10.12.2014 / 13:08

Славуты футбаліст з'яўляецца адным з самых стыльных мужчын у свеце, лічаць дзяўчаты з рэдакцыі «Cosmopolitan» (і ўздыхаюць).

Былы футбаліст разам са сваім дзелавым партнёрам Сайманам Фулерам падпісалі кантракт з ганконгскай кампаніяй Global Brands Group, якая прадстаўляе брэнды Calvin Klein, Tommy Hilfigher, Nike і іншыя.

«Мы не будзем ствараць толькі адзін брэнд. Стварэнне спартыўнай лініі або лініі ніжняй бялізны з Дэвідам было б выдатна, але мы хочам зрабіць больш», — сказаў выканаўчы дырэктар Global Brands Group Брус Раковітц.

Паводле Global Brands, рашэнне працаваць з Дэвідам і Сайманам з'явілася само па сабе: Бэкхэм з'яўляецца адным з самых вядомых спартоўцаў, а таксама іконай стылю. А разам з Фулерам яны глыбока разумеюць спажыўцоў.

Дарэчы, Бэкхэм не першы раз гуляў з моднай індустрыяй. Ён супрацоўнічаў між іншым з H&M, Adidas, Belstaff.

Калі мы зможам убачыць першую вопратку Дэвіда пакуль невядома.

 

Віта Берман