Свініну па цане ў 2 разы ніжэйшай за рынкавую будуць прадаваць на Камароўцы

21.11.2014 / 18:27

22 лістапада на Камароўскім рынку будуць прадаваць свініну па цане 63 тысячы за кілаграм.

Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Танную свініну будуць прадаваць два холадакамбінаты горада і чатыры арганізацыі гандлю Мінскага мясакамбіната.

Такое мерапрыемства дазволіць скарэктаваць цэны на свініну на рынку і ў большай меры задаволіць попыт пакупнікоў.

Ва ўпраўленні спажывецкага рынку паведамілі, што

цана ў 63 тысячы будзе ўсталяваная толькі на адзін дзень.

Камароўскі рынак працуе з 9.00 да 19.00.