Міністр замежных справаў Латвіі прызнаўся, што ён гей

07.11.2014 / 14:21

Кіраўнік МЗС Латвіі Эдгар Рынкевіч прызнаўся ў сваёй гомасэксуальнасці. Пра гэта ён паведаміў у сваім твітэры.

«Горда абвяшчаю, што я гей. Удачы вам усім», - напісаў ён у сваім мікраблогу.

На думку Рынкевіч, у краіне неабходна стварыць прававое рэгуляванне для ўсіх відаў адносінаў. Аднак прэзідэнт Латвіі Андрыс Берзіньш заяўляў, што не мае намеру прытрымлівацца прыкладу суседняй Эстоніі і ставіць пытанне аб рэгістрацыі аднаполых шлюбаў на разгляд.