Старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў абраны Міхаіл Орда
22.10.2014 / 15:09
БелаПАН
Міхаіл Орда абраны старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Адпаведнае рашэнне прынялі сёння члены Савета ФПБ на пасяджэнні ў Мінску, паведамляе БелТА.
Міхаіл Орда падзякаваў Савету ФПБ за аказаны давер. «Гэта для мяне вялікі гонар і адказнасць, бо, як сказаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прафсаюзы, Саветы дэпутатаў, моладзевыя арганізацыі з'яўляюцца апорай для нашай дзяржавы і грамадства. Галоўнай задачай для прафсаюзаў заўсёды была і застаецца абарона інтарэсаў работніка, менавіта таго чалавека, які стварае ўсе багацці нашай краіны, наш дабрабыт. Мы будзем выкарыстоўваць для гэтага ўсе магчымасці, якія ёсць у прафсаюза, цесна працаваць з урадам», — сказаў М.Орда.
Міхаіл Орда (нар. у 1966, Дзятлава Гродзенскай вобласці) у 2003—2006 быў першым сакратаром БРСМ. На пасадзе кіраўніка ФПБ ён змяніў Леаніда Козіка, які быў старшынёй ФПБ ад 2002 г.