Майк Тайсан стане членам Саюза пісьменнікаў Расіі

22.10.2014 / 14:09

Амерыканскі баксёр Майк Тайсан стане членам Саюза пісьменнікаў Расіі, паведаміў прамоўтэр Уладзімір Хруноў.

«Майку завочна будзе ўручаны членскі білет Саюза пісьменнікаў Расіі», — распавёў ён. Баксёр далучыцца да арганізацыі 27 кастрычніка — у гэты дзень у Маскве пройдзе прэзентацыя яго аўтабіяграфічнай кнігі «Тайсан. Бязлітасная ісціна».

Сам Тайсан наведае Маскву ў лістападзе і стане госцем баксёрскай вечарыны, на якой выступіць былы чэмпіён свету расіянін Руслан Праваднікоў.