Рэйтынг Пуціна працягвае імкліва расці — ужо 82%

30.04.2014 / 13:59

Дзейнасць Уладзіміра Пуціна на пасадзе прэзідэнта Расіі ўхваляюць 82% грамадзян гэтай краіны, вынікае з вынікаў апытання «Левада-цэнтра», агучаных у сераду, 30 красавіка.

Такім чынам, рэйтынг Пуціна за месяц вырас на 10 працэнтных пунктаў (у пачатку сакавіка — 72%), з пачатку года — на 17 пунктаў (у студзені — 65%).

Незадаволеныя працай прэзідэнта 17% рэспандэнтаў супраць 34% у студзені.

Апытанне правялі 25—28 красавіка, у ім удзельнічалі 1602 чалавекі, старэйшыя за 18 гадоў з 130 населеных пунктаў 45 рэгіёнаў. Статыстычная хібнасць не перавышае 3,4%.