У Мінскім раёне стварылі пасёлак Васток. І па-беларуску таксама «Васток»

29.03.2014 / 21:08

Закон «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях найменняў геаграфічных аб’ектаў» не вытрымаў грамадскага абмеркавання і не знайшоў падтрымкі Дзяржаўнага камітэта па маёмасці. Таму геаграфічныя назвы павінны давацца па-беларуску, і з беларускай мовы транслітаравацца на іншыя мовы.

Аднак дэпутаты Мінскага райсавета гэтага, відаць, не ведаюць.

Новым паселішчам можна было б даваць традыцыйныя мясцовыя назвы — урочышчаў, старых хутароў, прыселкаў. Замест таго ў сельсавеце, што месціцца на захад ад Мінска, пасёлку даюць назву: Васток.

Прысталічны, здавалася б, сельсавет, і хто мог падумаць, што ў там могуць працаваць такія абмежаваныя людзі.

МБ