Лукашэнка і Турчынаў дамовіліся аб стварэнні Чарнаморска-Балтыйскага транзітнага калідора
29.03.2014 / 18:08
Абодва бакі знайшлі разуменне па ўсіх пытаннях, якія іх хвалююць, заявіў Аляксандр Лукашэнка па выніках перамоваў з выканаўцам абавязкаў прэзідэнта Украіны, старшынёй Вярхоўнай Рады Аляксандрам Турчынавым, перадае БелТА.
Перагаворы адбыліся 29 сакавіка ля беларуска-украінскай мяжы, ў Ляскавічах. Дзяржрэзідэнцыя «Ляскавічы» знаходзіцца ў Прыпяцкім нацыянальным парку на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці.
«Мы можам спакойна сёння раз'ехацца ў Мінск і Кіеў і быць задаволенымі тымі дамоўленасцямі, якіх мы тут дасягнулі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, калі паміж бакамі і былі нейкія непаразуменні, то толькі ў сілу няправільнай інфармаванасці па тых ці іншых праблемах.
«Для мяне шмат што было адкрыццём. Я шмат што з першых вуснаў пачуў таго, пра што я, на жаль, не ведаў і ведаць не мог.
Я думаю, што гэта таксама ў скарбонку нашых добрых адносінаў», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Лідары дзвюх краін абмяркоўвалі праблемы транспартнага калідора ад Чорнага мора да Балтыкі.
«Мы дамовіліся пра тое, што ў бліжэйшы час у рамках існуючай сёння камісіі мы разгледзім і, калі трэба, пральгаціруем гэты транзіт», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
На перамовах разглядалася пытанне закупак беларускім бокам электраэнергіі ва Украіне.
«Мы ўсе выдатна разумеем, што ва Украіне велізарныя магутнасці па вытворчасці электраэнергіі і мы можам купляць лішкі. Мы таксама закранулі пытанне транзіту электраэнергіі праз Беларусь», — адзначыў Лукашэнка.
Беларусь пры гэтым гатовая дапамагаць Украіне ў сферы сельскай гаспадаркі і стварэенні сумесных прадпрыемстваў