Галалёдзіца ўскладніць жыццё на выходныя
13.12.2013 / 13:18
Галалёдзіца ўскладніць дарожную абстаноўку ў Беларусі ў выхадныя, папярэджвае ДАІ.
Па прагнозах сіноптыкаў, ужо будучай ноччу тэмпература паветра ў Беларусі складзе мінус 3—9 градусаў, пры праясненнях — да 10—12 ніжэй за нуль, днём чакаецца ад мінус 1 да 7 градусаў марозу. Прагназуецца слабы галалёд, на большасці дарог краіны — галалёдзіца.
ДАІ настойліва рэкамендуе кіроўцам, якія па якой-небудзь прычыне яшчэ не памянілі шыны на зімовыя, устрымацца ад паездак.
Усім кіроўцам без выключэння раяць быць вельмі асцярожнымі, не рабіць на слізкай дарозе рэзкіх рухаў і манеўраў.