Мясніковіч і ткачыха — фоты

05.12.2013 / 15:11

Мясніковіч і ткачыха

Старшыня аблвыканама Аляксандр Косінец указвае шлях выхаду з крызісу

Справа — Сяргей Румас.

Фота БЕЛТА.

Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч здзейсніў паездку на Пастаўскі льнозавод, дзе азнаёміўся з вытворчасцю, а таксама з ходам будаўніцтва новага цэха.

Як адзначыў прэм'ер-міністр, нават на старым абсталяванні прадпрыемства вырабляе нядрэннае льняное валакно. «Таму мы разгледзелі пытанні фінансавання. Банк развіцця распрацаваў фінансавую схему, — адзначыў Міхаіл Мясніковіч. — Мы гэта зрабілі для ўсіх шасці заводаў, першыя сродкі ўжо пайшлі на прадпрыемствы».