Беларуская імша ў Вільні — 8 снежня

05.12.2013 / 12:49

Запрашаем усіх неабыякавых да Беларусі прыняць удзел у св. Імшы, якая адбудзецца ў нядзелю 8 снежня а 12 гадзіне ў Святатраецкай царкве (Базыльянскія муры, Aušros Vartai gatve, 9).

У ІІ нядзелю Адвэнту будзем маліцца аб узнаўленні рэлігійнага жыцця беларусаў Вільні, паведаміў у сваім фэйсбуку святар Лаўрэн Сваяк.

На папярэднюю, першую, імшу, што адбылася 1 снежня, сабралася ў Вільні каля 50 чалавек.