У Егіпце за пятніцу загінулі 150 чалавек

17.08.2013 / 10:27

Паліцыя Егіпта затрымала па выніках акцыі пратэсту, якую ў пятніцу праводзілі прыхільнікі зрынутага прэзідэнта краіны Мухамеда Мурсі, больш за тысячу ісламістаў, паведамляе тэлекампанія France 24.

Толькі ў Каіры былі арыштаваныя каля 560 чалавек.

Усяго ў сутыкненнях у пятніцу, па дадзеных тэлекампаніі Al Jazeera, загінулі не менш за 150 чалавек.