Як падаўжаюць тэрмін прыдатнасці прадуктаў у Гомелі — фотафакт

Займальнае фота выклаў у сваім твітары гамяльчанін Vasili Petukhov.

08.08.2013 / 11:44

Пад налепленай новай этыкеткай пакупнік знайшоў старую. Як бачна з фота, тэрмін прыдатнасці ў новым варыянце этыкеткі выпраўлены з 02.08.13 на 18.02.13. Выпраўленая і дата расфасоўкі прадукту.

Як расказала PR-мэнэджар СТАА «НТС» Вольга Сакалова, па гэтым факце праводзіцца праверка, прызначаныя адказныя асобы, вінаватыя будуць пакараныя.