Выяўлены фальшывыя банкаматы для крадзяжу грошай з картак

11.07.2013 / 21:00

У маскоўскіх аэрапортах Унукава і Шарамецьева і двух вялікіх гандлёвых цэнтрах расійскай сталіцы выяўлены фальшывыя банкаматы, пастаўленыя ад імя няіснага «Внешінвестбанка». Цікава, што дызайн і кантэнт сайта яны здзёрлі ў беларускага btabank.by.

Банкаматы-махляры выглядали цалкам праўдападобна. Аднак пасля ўводу PIN-кода і запыту на выдачу грошай на экране з’яўлялася паведамленне пра адмову ў абслугоўванні. Затое прылада захоўвала дампы картак, а зладзеі атрымлівалі доступ да карткавых рахункаў і спісвалі з іх грошы.

СГ