У Беларусі здымаюць з продажу 50 тыс. расійскіх рыбных кансерваў

11.07.2013 / 12:09

У Беларусі забаронена рэалізацыя партыі рыбнай прадукцыі расійскай кампаніі «Балт-Фіш плюс», паведамілі ў прэс-службе Міністэрства гандлю
.

Органам па сертыфікацыі прадукцыі РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні» прынята рашэнне пра адмову ў выдачы сертыфіката адпаведнасці на партыі кансерваў рыбных стэрылізаваных у бляшанках, вырабленых АТ «Балт-Фіш плюс» (Расія, Пскоўская вобласць, Пскоўскі раён, вёска Шчыгліцы).

Адхілена ад рэалізацыі партыя з 49.992 бляшанак кансерваў «Траска натуральная з дабаўленнем алею» (маса 240 г, Даст 13865–2000, дата вырабу 05.12.2012, тэрмін прыдатнасці два гады) і 4.992 бляшанак кансерваў «Фарэль вясёлкавая кавалачкі натуральная» (маса 240 г, Даст 7452–97, дата вырабу 14.12.2012, тэрмін прыдатнасці 24 месяцы).

Аналіз узораў паказаў неадпаведнасць прадукцыі па арганалептычных паказчыках.