У 2011 большасць мігрантаў у ЕС склалі ўкраінцы
18.06.2013 / 15:03
Еўракамісія па пытаннях міграцыі і бежанцаў у сваёй справаздачы заявіла, што ў 2011 больш за ўсё дазволаў на пражыванне ў ЕС атрымалі ўкраінцы.
Паводле Еўракамісіі, пастаяннае пражыванне ў ЕС у тым годзе атрымалі каля 204 тысяч украінцаў.
На другім месцы - амерыканцы (189 тыс.), на трэцім - мігранты з Індыі (каля 179 тыс.), чацвёртае і пятае занялі, адпаведна, Кітай і Марока.
Усяго за 2011 год від на жыхарства ў ЕС атрымалі 2,5 млн чалавек.