Рэальны памер прызначаных пенсій у красавіку ў параўнанні з сакавіком зменшыўся на 0,5%

20.05.2013 / 19:32

Рэальны памер прызначаных пенсій (разлічаных з улікам змянення індэкса спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у красавіку 2013 года ў параўнанні з красавіком 2012 года павялічыўся на 29,7%, у параўнанні з сакавіком 2013 года зменшыўся на 0,5%. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Сярэдні памер прызначаных пенсій склаў 1 млн. 893,6 тыс. рублёў, што ў 2,5 разу перавышае бюджэт пражытачнага мінімуму для пенсіянераў.

Сярэдні памер пенсій па ўзросце склаў 1 млн. 966,8 тыс. рублёў, па інваліднасці — 1 млн. 730,9 тыс. рублёў, з нагоды страты кармільца — 1 млн. 243,5 тыс. рублёў, сацыяльных пенсій — 855,1 тыс. рублёў.

У органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў красавіку 2013 года на ўліку знаходзілася 2 млн. 510,1 тыс. пенсіянераў.