У Новай Зеландыі дазволілі аднаполыя шлюбы

17.04.2013 / 13:56

Парламент Новай Зеландыі ўхваліў законапраект аб легалізацыі аднаполых шлюбаў. 77 дэпутатаў падтрымалі закон, 44 дэпутаты выказаліся супраць.

Такім чынам, Новая Зеландыя стала першай краінай у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, дзе былі дазволены шлюбы паміж прадстаўнікамі аднаго полу.

Закон уступіць у сілу ў сярэдзіне жніўня.

Бі-Бі-Сі