Паланга можа апынуцца пад вадой

Літоўскія навукоўцы запэўніваюць, што ўзровень вады ў Балтыйскім моры ў рэгіёне Палангі можа падняцца да 0,5 — 1 м.

17.04.2013 / 13:19

Гэта абумовіць затапленне Палангі, піша Lietuvos žinios.

Такая пагроза афіцыйна ўказаная ў падрыхтаваным мэрыяй курорта і зацверджаным мясцовымі палітыкамі дакуменце.

Навукоўцы Літвы падкрэслілі, што не варта ігнараваць такія прагнозы. Нібыта адзначаныя змены Балтыйскага мора сапраўды прымушаюць задумацца, якія меры трэба прымаць ужо цяпер, каб захаваць Палангу для будучых пакаленняў. Тым больш што нават нязначнае павышэнне ўзроўню вады на некалькі дзясяткаў сантыметраў ўжо прывяло да таго, што пляжы сталі вузейшымі, на іх фармуюцца абрывы.