Радзіна: КДБ угаворвае праз сваякоў, каб я вярнулася

Рэдактарка сайта «Хартыя-97» Наталля Радзіна апошнія два гады вымушаная жыць за межамі Беларусі.

08.04.2013 / 18:04

Цяпер яна ў Варшаве, адкуль рэдагуе сайт.

З Беларусі Радзіна з’ехала пасля прэзідэнцкіх выбараў-2010. Тады яна была затрыманая 19 снежня і прабыла ў турме КДБ «Амерыканцы» да 28 студзеня. Пасля гэтага Радзіна мусіла з’ехаць у Кобрын, дзе прапісаная.

«Цяпер у КДБ выклікаюць маіх сваякоў. Не хачу казаць каго, але не тату з мамай. Просяць, каб пераканалі мяне вярнуцца на Радзіму. Кажуць: «Калі будзе весці сябе разважліва, то ўсё ў яе будзе добра». Пераконваць іх бессэнсоўна», — кажа Наталля Радзіна.
Радзіна тлумачыць такую актывізацыю тым, што афіцыйнаму Мінску патрэбны «новы дыялог з Еўрасаюзам, новыя крэдыты».

Зміцер Панкавец