Рыбны кірмаш пройдзе ў Мінску на выходных

02.04.2013 / 12:00

Кірмаш «Рыба Беларусі» пройдзе ў Мінску 6–7 красавіка. Рыбную прадукцыю розных прадпрыемстваў з усёй краіны можна будзе купіць з 10.00 да 17.00 на пляцоўцы ля Палаца спорту.

На кірмашы будзе прадавацца па цэнах вытворцаў жывая сажалкавая рыба, таксама можна будзе набыць астуджаную азёрна-рачную, вэнджаную прадукцыю, марожаныя паўфабрыкаты (філе, тушка рыбы, фарш, наборы для юшкі і інш.)

Будуць на кірмашы таксама частаваць юшкай.