У Расіі разбіўся аўтобус з дзетдомаўцамі

28.03.2013 / 14:39

У Валагодскай вобласці Расіі сутыкнуліся аўтобус, які перавозіў выхаванцаў пецярбургскага дзіцячага дома, грузавік і легкавік. Загінулі шасцёра дарослых, 21 дзіця паранена. Адзін з хлопчыкаў у рэанімацыі.

Па папярэдніх дадзеных, вінаваты ў аварыі — кіроўца грузавіка Scania, які выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтобусам. Пасля сутыкнення аўтобус загарэўся.

Аўтобус вяртаўся з экскурсіі.

Паводле звестак урада вобласці, у ім ехалі 25 выхаванцаў дзіцячага дома № 8 Санкт-Пецярбурга і шасцёра дарослых. У дзіцячым доме кажуць, што дзяцей у аўтобусе было 26.